2 кнігi паэта Станіслава Судніка «Лідскія скрыжалі» i «Мой Грунвальд»

12:13, 7 Декабрь 2011

257


Культура

Прапануем вашай увазе 2 кнігі паэта і краязнаўца Станіслава Судніка «Лідскія скрыжалі» i «Мой Грунвальд» у электронным варыянце.

Лідскія скрыжалі«Лідскія скрыжалі»
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2008
Памеры: 92 с. , 17 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Суднік С.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

 

У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса «Лідскі летапісец».

Спампаваць усю кнігe ў адным файле «Лідскія скрыжалі».

 

Мой Грунвальд «Мой Грунвальд»
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 1999
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1999 by Станіслаў Суднік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

 

Кніга «Мой Грунвальд» пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася і свядомасць народа і свядомасць кожнага чалавека, мяняўся ўзровеь ведаў пра Беларусь. Пэўныя падзеі выклікалі пэўныя асацыяцыі, і ўзнікалі вершы. Пазіцыі многіх вершаў можна сёння аспрэчыць, але тады, пад час тых падзей яны здаваліся бездакорнымі. Усе мы жывыя людзі і ўсе мы маем права на нейкую памылку. Ідэі, закладзеныя ў вершы, на нечую думку будуць не ўспрымальнымі, а на нечую — абсалютна беззаганнымі. І ў гэтым няма нічога страшнага. Жыццё дыктавала гэтыя вершы. Нажаль, вершы не маглі дыктаваць жыцця, а мусілі толькі адлюстроўваць.

Спампаваць усю кнігe ў адным файле «Мой Грунвальд».

Суднік Станіслаў Вацлававіч (21.09.1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г. Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым); “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

//kamunikat


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>