21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

13:02, 21 Февраль 2012

279


Культура

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў верасні 1999 і адзначаецца з 2000 году.

Мова — гэта галоўная прыкмета сталасці любой нацыі, неад’емная частка нацыянальнай культуры, якая аб’ядноўвае людзей у адно цэлае.

Як паведамляе Белстат, паводле перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 мільенаў 58 тысяч жыхароў Беларусі. Сярод беларусаў гэтую мову лічаць роднай крыху больш за 60%. Большая частка насельніцтва (70%) аддае перавагу рускай мове. А менавіта па-беларуску размаўляе 23% насельніцтва.

Lida.info віншуе сваіх чытачоў з гэтым святам і жадае ніколі не забываць сваіх вытокаў і сваю родную мову!

 


Обсуждение


  • ...

    Валеры 21 февраля 2012 в 20:37

    Дзякуй за віншаванне! Зычу ўсім суайчыннікам і надалей паспяхова бараніць спадчыну, якая засталася нам ад продкаў - нашую родную мову. Няхай кожны зразумее, што яе ніхто не будзе бараніць, акрамя нас.


  • ...

    Тоня 22 февраля 2012 в 0:09

    Вялікі дзякуй! І вам таксама жадаем больш навін на беларускай мове!


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>