Анатоль Тозiк абяцае падтрымку

13:36, 23 Август 2004

192


Политика

Нядаўна Лідскі замак агледзеў старшыня Камітэта Дзяржкантролю Рэспублікі
Беларусь Анатоль Тозік. Ён з цікавасцю паслухаў інфармацыю пра гістарычны
помнік, якую зрабіў начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама
Уладзімір Самсонаў. Уладзімір Віктаравіч зазначыў: нягледзячы на мноства
іншых праблем, мясцовая ўлада прыкладвае шмат намаганняў, каб завяршыць
рэканструкцыю замка. У гэтым накірунку зроблены пер-шыя крокі. Адкрыты
рахунак для збору ахвяраванняў, і на яго пачалі паступаць сродкі.

Анатоль Афанасьевіч Тозік паабяцаў падтрымку ў вырашэнні важнай для
горада праблемы. Але пры ўмове: лідчане не застануцца абыякавымі да
лёсу сваёй гістарычнай спадчыны. Што для гэтага патрэбна? Арганізаваць
суботнік (і не адзін) для таго, каб прывесці тэрыторыю нашай гістарычнай
славутасці і вакол яе ў належны выгляд. Зусім не ўпрыгожваюць замак
хмызнякі ды смецце. I толькі пераканаўшыся ў нашым нераўнадушшы, Анатоль
Афанасьевіч зробіць пэўныя захады, каб прыцягнуць да рэстаўрацыі замка
сродкі з дзяржаунага бюджэту. А па папярэдніх падліках, на гэтыя мэты
патрэбна 5-6 мільярдаў рублёў.

\»Лидская газета\» 19.08.2004


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>