Еще одна статья о судьбе замка и не только

17:36, 5 Январь 2011

166


Культура

Предлагаем вам к прочтению еще одну статью из газеты «Звязда» о строительстве на территории Лидского замка, которая является непосредственным продолжение предыдущей публикации из этой газеты – «Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што?».

У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом

«Звязда» даведалася, што расказы пра «аднапавярховую драўляную казарму» не адпавядаюць рэчаіснасці

У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул «Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што?». У ім закраналіся дзве праблемы. Першая — у замкавай вежы ўся экспазіцыя аздобленая па-руску. А князь Радзівіл увогуле фігуруе як «Юрий Миколаевич Радзивил». Супрацоўнік Лідскага музея Валерый Сліўкін, які выканаў гэта, моцна абразіўся публікацыяй. Рэдакцыя атрымала два лісты — ад яго і ад калектыву музея. Валерый Сліўкін піша, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, таму ён, маўляў, нічога не парушыў. Фармальна яно так. Але, шаноўныя чытачы, ці не справядлівую заўвагу мы зрабілі? У 700-гадовым замку, які з’яўляецца нашым нацыянальным гонарам, варта ўсё ж пісаць таблічкі на тытульнай мове нацыі. А калі робіце акцэнт на тым, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы — дык пішыце тады на абедзвюх! Асабліва апантана Валерый Сліўкін намагаецца даказаць права на жыццё «Юрия Миколаевича Радзивила». Ці ж называлі тады людзей на сучасны капыл — з імем па бацьку? І ці дарэчна гэта на музейным стэндзе? Раз ужо пытанне перарасло ў спрэчку, мы папрасілі рассудзіць яе паважанага чалавека, аднаго з самых аўтарытэтных гісторыкаў нашай краіны — прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктара гістарычных навук Анатоля Пятровіча ГРЫЦКЕВІЧА. Спадзяёмся, прафесар Грыцкевіч будзе дастатковым аўтарытэтам для шаноўных супрацоўнікаў музея. Двор замка забудуюць ушчэнт?

Лидский замок

— Безумоўна, у нашым выпадку, у подпісы да ілюстрацый на музейным стэндзе гэта выглядае па-пашпартнаму, занадта на сучасны манер, — пракаментаваў прафесар Анатоль Грыцкевіч. — Часам і сапраўды такое — зварот з імем па бацьку — магло здарацца, але выключна ў князёў, асабліва тых, хто паходзіў ад вялікага князя. У шляхты гэта не практыкавалася. Тым больш так, каб кожны раз ужывалася імя па бацьку, гэтага дакладна не было! Я падтрымліваю вас у вашай пазіцыі. Паколькі некаторыя з Радзівілаў займалі высокія дзяржаўныя пасады, дапускаю, што яны часам маглі пісацца з імем па бацьку. Аднак так маглі звярнуцца да князя падначаленыя, каб выказаць асаблівае прыдыханне. «Юрий Миколаевич Радзивилл», «Миколай Юрьевич «Рыжий» — на музейных стэндах гэта выглядае недарэчна!.. Тое, што часам іх маглі так назваць, — не падстава пісаць так для шырокага кола наведнікаў. Нашто лішні раз блытаць людзей? Паказваць, што князі былі практычна як сённяшнія людзі?.. Мне здаецца, музейны работнік, які пісаў гэтыя таблічкі, дарэмна ні з кім не кансультаваўся…

Што да другой праблемы, вынесенай у загаловак артыкула ад 11 снежня, сітуацыя крыху высветлілася, але пытанняў стала яшчэ больш. Нагадаю, у тым матэрыяле начальнік аддзела культуры Лідскага гарвыканкама Уладзімір САМСОНАЎ паведаміў, што ў двары замка збудуюць «аднапавярховую драўляную казарму і навес для рамеснікаў». Пасля публікацыі з Лідскага выканкама прыйшоў ліст, да якога прыкладалася апісанне будучых пабудоў на тэрыторыі замка, з малюнкамі. Змяшчаем малюнак тут, каб вы самі вырашылі, наколькі будынак, які праектуецца, падыходзіць пад апісанне «аднапавярховай драўлянай казармы». Цяпер зразумела, навошта ў замкавым двары залілі магутныя бетонныя падмуркі… Адзін з будынкаў, які з’явіцца ў двары Лідскага замка. Малюнак атрыманы ад Лідскага райвыканкама.

проект

Дарэчы, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар ЧАРНЯЎСКІ прызнаўся «Звяздзе», што гэтыя будынкі «не адпавядаюць гістарычнай праўдзе», бо няма дакладных звестак, што там насамрэч было. Ці збудуюць пасярод аднаго з галоўных замкаў Беларусі фантазію архітэктараў і праекціроўшчыкаў?..

Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Звязда.


Обсуждение


  • ...

    dinoeL 5 января 2011 в 17:39

    Вроде с одной стороны хорошо, людей очень волнует судьба замка, а с другой стороны газета Звезда опустилась до кидания какашками. Если как утверждает тов. Грыцкевич отчество все же было и использовалось больше для уважения, то что запрещает теперь использовать отчество, и мы должны с уважение относится к тем людям, которые оставили не малый след в нашей истории. Считаю, что вообще тема поднятая товарищем журналистом по поводу выставки гербов, не стоила такого количества потраченного времени, а вот по поводу построек на территории Лидского замка, это действительно очень актуальный вопрос и стоило бы больше обратить внимание на него.


  • ...

    Dyst 5 января 2011 в 17:50

    А ТАБЕ ДЗЕЛА ЗЛАЯ САБАКА! МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА ГОРАД МАЕ ДАУНО !!! ЧТО ХОЧАМ ТО I РОБIМ!!! ЛIДСКАЯ ШЛЯХТА ГОНАР МАЕ


  • ...

    Guffi 6 января 2011 в 11:00

    Еклмн, абрыдла гэта вжо усё. Колькi можна абсiраць сваю культуру. Мы БЕЛАРУСЫ, цi расейцы? Блiн, ну калi невядома што там было, дык мо там i не было нiчога? Лепш бы помнiк Гедымiну паставIлi. ПС: Ток будынкi, ды i замак сам, трэ зашпакляваць i пафарбаваць у патрэбныя колеры, каб не вылучауся з гэтай абрыдляй саураменнасьцi.


  • ...

    krendel76 6 января 2011 в 19:44

    калi ж мы ужо перажывем гэты абрыдлы зварот -"товарищ"?


  • ...

    dinoeL 7 января 2011 в 1:34

    Возможно через лет 50-100, когда сменится пару поколений.


  • ...

    дожинок 7 января 2011 в 15:48

    Это лошьё от реставрации из ОАО “СМТ №19”, кроме испортить, больше врядли на что-нибудь ещё способно. (Кроме денег украсть и отмыть.) Посмотрите хотя бы на крышу второй башни (башня Гедемина) и сравните с первой. Конечно многие скажут ,что башни возводились в разное время, первую строил Гедемин, а вторую Витовт, но это не значит, что нужно упрощать конструкцию. Я знаю о чем говорю, сам строитель и не одну крышу сделал. Просто время поджимало, Дожинки, Лука приедет. Все остальное они сварганят точно также. Опять срочность, опять как проще, а не как нужно. Ничего хорошего от нового Диснейленда города Лиды не жду. Это не ледовый дворец и не стадион. Работы должны проводиться по другому принципу и по другой концепции.


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>