Гісторыя пад знакам Пагоні — Гедзімін

0:29, 15 Июль 2009

235


История города

Адна з перадач з серыі «Гісторыя пад знакам Пагоні» прысвечаная фундатару нашага горада — Гедзіміну.

Час ягонага ўладарання стаў перыядам хуткага тэрытарыяльнага пашырэння Вялікага княства Літоўскага. Створаная Міндоўгам дзяржава ўзмацнялася, уплывы маладога княства шырыліся, а межы набліжаліся да сучасных абшараў Беларусі і Украіны.

Гістарыяграфічная традыцыя лічыць Гедзіміна сынам Віценя. У 2-ой палове 15 ст. існавала і тэндэнцыйная вэрсія, зафіксаваная ў хроніцы Яна Длугаша і ў маскоўскіх крыніцах, паводле якой Гедзімін быў конюхам Віценя, нібыта забіў свайго гаспадара і захапіў уладу. Аднак у лісце Гедзіміна да рыжскіх растманаў ён сам завець Віценя братам, такім чынам праўдападобна з’яўляецца сынам Будзівіда. Таксама некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць Гедзіміна зяцем яцвяжскага князя Команта. Апроч Віценя ў Гедзіміна вядома яшчэ два браты — Воін і Фёдар.

(с) http://www.belsat.eu


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>