II СЯРЭДНЯВЕЧНЫ ФЭСТ «МЕЧ ЛІДСКАГА ЗАМКУ» + ПРАГРАМА

22:20, 16 Сентябрь 2010

188


Культура

II СЯРЭДНЯВЕЧНЫ ФЭСТ «МЕЧ ЛІДСКАГА ЗАМКУ»
Лідскі замак, 24-25 верасня 2010 г.

24-25 верасня 2010 года ў адноўленым Замку Гедыміна ў Лідзе пад час Рэспубліканаскага фестывалю-кірмаша працаўнікоў вёскі “ДАЖЫНКІ 2010” адбудзецца мерэпрыемства з прэтэнзіяй на выключнасць.

ШТО ВЫКЛЮЧНАГА Ў ЛІДСКІМ ФЭСЦЕ?
1. АДБУДАВАНЫ ЗАМАК. Замак Гедыміна ў Лідзе – адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі (памеры замкавага двара прыкладна 80х80 м). Вось аб’ёмы работ, якія некалі выканалі сярэднявечныя будаўнікі: прарыты шырокі і глыбокі роў, адсыпана пляцоўка, узведзены 12-метровай вышыні сцены агульнай даўжынёй 341 метр, складзена высокая паўднёва-заходняя вежа, укладзены 23 тысячы кубаметраў валуноў, якія перад гзтым былі зьвезены з ваколіцаў, 11,5 мільёна цзглы (разлік знакамітага археолага М. Ткачова).
Сучасныя беларускія навукоўцы і будаўнікі здолелі завершыць савецкі “даўгабуд” (рэстаўрацыйныя працы пачаліся тут яшчэ ў 1978 годзе). А від на замак з адноўленым жа перад ім возерам, які адкрыецца вам пры ўездзе ў горад з боку Мінска, выкліча ў вас выключна выключныя (даруйце за тафталогію!), захапляльныя эпітэты.

2. НАЙМАЦНЕЙШЫ ПА СКЛАДУ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ РЫЦАРСКІ ТУРНІР У ЕЎРОПЕ (ЧЫТАЙ – СВЕЦЕ). Ужо нікога на Беларусі не здзівіш правядзеннем рыцарскага турніра – напэўна, ніводнае свята горада ў нашай краіне ўжо не адбываецца без удзелу клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.
Але на Індывідуальны і Камандны Турніры (бойкі пяць на пяць) у Замак Гедыміна ў Лідзе ўпершыню з’едуцца настолькі моцныя каманды з Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Беларусі, а таксама прадстаўнік Іспаніі.
Гэта пераможцы і прызёры Чэмпіянату Еўропы (адбываліся ў Літве і Польшчы), этапаў Адкрытага Кубку Еўропы (адбываліся ў Польшчы і Беларусі), “Бітвы Нацый” і “Стальной Лігі” (адбываліся ва Ўкраіне) і іншых прэстыжных рыцарскіх турніраў.

ШТО ЯШЧЭ ЦІКАВАГА БУДЗЕ НА ЛІДСКІМ ФЭСЦЕ?
3. УСЯ ГІСТАРЫЧНАЯ ПРАГРАМА БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА Ў ДВАРЫ ЗАМКУ – УСЁ ПОБАЧ! Тут будуць размешчаныя Рыцаскі Стан, рамесны шэраг, гістарычныя атракцыёны (стральба з лука, кіданне сякер і коп’яў, фатаграфаванне), гістарычная кухня. Прадугледжана і пляцоўка з лаўкамі для адпачынку людзей сталага веку і сямей з дзецьмі.
4. ВЕЧАРОВАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ злучыць у сабе беларускія старадаўнія народныя спевы (гурт GUDA, Беларусь), сярэднявечныя еўрапейскія музыку (гурт DROLLS, Расія) і танцы (студыя GLORIA, Беларусь).
Народны тэатр “ПОЛАЦКІ ЗВЯЗ” (Беларусь) пакажа ўрывак з гістарычнага спектаклю з масавымі пастановачнымі баямі, а тэатр лялечны – “БАТЛЕЙКА ПАНА СЬКІРГАЙЛЫ” (Беларусь) – урывак спектаклю з традыцыйным батлеечным сюжэтам з удзелам Чорта, простай “баявой” белрускай Бабці, Смерці, Цара Ірада і іншых.
Прагучаць у Замку Гедыміна і віртуозная музыка эпохі Рэнесансу (гурт BREVIS, Беларусь), і даўнія жыццясвярджальныя рытмы ансамблю з шасці дудаў і шасці барабанаў – гурт AULI (Латвія).
Закончаць праграму Вечаровага прадстаўлення ФАЙЕР-ШОЎ з удзелам Тэатраў вогненных перфомансаў ELEMENTAL’ і КРАДА з Беларусі і VIDURAMZIU PASIUNTINIAI з Літвы.

ЛАСКАВА ЗАПРАШАЕМ НА ІI СЯРЭДНЯВЕЧНЫ ФЭСТ «МЕЧ ЛІДСКАГА ЗАМКУ»!

П Р А Г Р А М А (праект)*

24 верасня 2010 г., пятніца
12:00 — 14:00 Міжнародны рыцарскі турнір “МЕЧ ЛІДСКАГА ЗАМКУ”
• Індывідуальны турнір з удзелам лепшых байцоў Польшчы, Расіі, Украіны, Іспаніі, Беларусі.
Кошт квітка — 10.000 руб., 5.000 руб. (дзіцячы, дашкольнікі — бясплатна),
на замкавую галерэю — 15.000 руб.

16:00 — 18:00 Міжнародны рыцарскі турнір “МЕЧ ЛІДСКАГА ЗАМКУ”
• Камандны турнір (пяць на пяць) з удзелам каманд з Польшчы, Расіі, Украіны, Беларусі.
Кошт квітка — 10.000 руб., 5.000 руб. (дзіцячы, дашкольнікі — бясплатна),
на замкавую галерэю — 15.000 руб.

18:30 — 19:30 • Вечаровы бугурт.
Унутранае мерапрыемства толькі для ўдзельнікаў Фэсту!

20:00 — 22:00 Вечаровае прадстаўленне “ГІСТОРЫЯ ЛІДСКАЙ ЗЯМЛІ”
Удзел бяруць:
• гурт ранняй музыкі “DROLLS” (Петразаводск, Расія)
• музычны гурт “AULI” (Рыга, Латвія)
• музычны гурт “BREVIS” (Мінск, Беларусь)
• танцавальная студыя “GLORIA” (Мінск, Беларусь)
• народны тэатр гістарычнага строю “ПОЛАЦКІ ЗВЯЗ» (Беларусь)
• “БАТЛЕЙКА ПАНА СЬКІРГАЙЛЫ” (Мінск, Беларусь)
• Этна фолк гурт “GUDA” (Мінск, Беларусь)

ФАЙЕР-ШОЎ:
Удзел бяруць:
• тэатр “ELEMENTAL’” (Мінск, Беларусь)
• клуб “VIDURAMZIU PASIUNTINIAI” (Вільня, Літва)
• тэатр вагнёвых перфомансаў “КРАДА” (Мінск, Беларусь).
Кошт квітка — 15.000 руб., 5.000 руб. (дзіцячы, дашкольнікі — бясплатна),
на замкавую галерэю — 20.000 руб.

25 верасня 2010 г., субота
11:00 — 12:30 Тэтральна-музычна-танцавальнае прадстаўленне з удзелам народнага тэатру гістарычнага строю “ПОЛАЦКІ ЗВЯЗ» (Беларусь), музычнага гурта “DROLLS” (Расія), танцавальнага гурта “GLORIA” (Беларусь).
Кошт квітка — 10.000 руб., 5.000 руб. (дзіцячы, дашкольнікі — бясплатна),
на замкавую галерэю — 15.000 руб.

14:00 — 16:00 Рыцарскі турнір для ўсіх ахвотных байцоў. (Унутранае мерапрыемства толькі для ўдзельнікаў Фэсту!)

* Арганізатары пакідаюць за сабой права ўнясення зменаў па аб’ектыўных прычынах у праграму Фэсту.


Обсуждение


  • ...

    Михаил 18 сентября 2010 в 23:39

    -! Вот для кого все основные мероприятия, которые начнутся средь бела дня в пятницу? Наверное, для безработных и детей, школу прогуливающих. Отличная благодарная публика. А в субботу, если кто живой из рыцарей останется после загульной ночи, устроят турнир. Вот счастье, спасибо.


  • ...

    andrey h 20 сентября 2010 в 14:20

    Ходил в музей узнавать на счет билетов... главная тётя сказал что полномочий им продавать заранее никто не давал... вывод что купить можно будет только в очереди и в день проведения мероприятия если вы конечно не счастливый обладатель пригласительного...


  • ...

    Mark 20 сентября 2010 в 20:56

    Михаил дети в пятницу 24 сентября не учатся,занятия раскидывают на всю неделю!!!!)))))


  • ...

    ива 21 сентября 2010 в 21:07

    детям хорошо а вот взрослым как ? многие в пятницу работают.


  • ...

    andrey h 22 сентября 2010 в 12:53

    сегодня Билеты В РДК на замок продают...


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>