Конкурс малюнкау

9:22, 29 Март 2006

256


Культура

Лiдскi гiсторыка-мастацкi музей упершыню праводзщь сярод жыхароу горада i раёна конкурс малюнкау "Гiсторыя майго краю", якi падраздзяляецца на дзве тэмы: "Лiдскi замак" i "Гiстарычныя месцы Лiдчыны". У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Правадзiцца ён будзе у трох узроставых групах: ад 6 да 12 год, ад 12 да 18 год, ад 18 год i старэй.
Тэхнiка выканання малюнкау дапускаецца любая: масла, гуаш, акварэль, графiка, туш, каляровыя алоукi, фламастэры i г. д. А вось фармат абмежаваны: не больш чым 60 на 40 (так званы А-2).
Прысылаць работы можна з 15 красавка па 15 чэрвеня па адрасу: вулiца Перамогi, 37а (гiсторыка-мастацкi музей). 3 пытаннямi па конкурсу малюнкау звяртацца па тэлефоне 2-13-91.
Вынiкi конкурсу "Гiсторыя майго краю" будуць аб\’яулены да Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Пераможцау ад кожнай намiнацыi чакаюць каштоуныя падарункi,а лепшыя малюнкi папоуняць фонд гiсторыка-мастацкага музея, будуць дэманстравацца
на праводзiмых музеем выставах, звязаных з гiсторыяй Лiды i Лiдскага раёна.


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>