Криминал

19:07, 20 Февраль 2007

197


Происшествия

Дырэктару “Лідааграпраммашу” выставілі абвінавачаньне.

Віктара Круглага вінавацяць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі й завалоданьні маёмасьцю з выкарыстаньнем службовага становішча.

Раней на прадпрыемстве дэталі закуплялі проста ад вытворцаў, а Віктар Круглы ўвёў тэндэр для пастаўкі праз пасярэднікаў. Сам узначальваў тэндэрную камісію. Аднак, правядзеньне тэндэраў, на думку сьледзтва, было арганізаванае з парушэньнямі заканадаўства. Як вынік, камплектныя набылі з завышэньнем коштаў больш як на 520 мільёнаў рублёў, што сьледзтва й лічыць стратай для прадпрыемства.

Віктар Круглы даў сьледзтву падпіску пра нявыезд, але працягвае заставацца на пасадзе дырэктара. Днямі справу Віктара Круглага перададуць у суд.

Міхал Карневіч, Радые Свабода


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>