Ксяндзы згуляюць у міні-футбол

22:21, 6 Ноябрь 2012

215


Спорт

І чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод ксяндзоў адбудзецца ў Лідзе.

26 лістапада ў спартыўным комплексе «Алімпія» разыграюць мяч каманды ксяндзоў з Гродна, Мінска і Віцебска, зборная манахаў, а таксама ўдзел у гульнях возьмуць клерыкі з Пінска і Гродна.

У праграме запланаваныя конкурсы для балельшчыкаў і канцэрт музычных гуртоў.

Мы распыталі кс. Паўла Салабуду, аднаго з арганізатараў гульняў, пра ідэю і арганізацыю чэмпіянату, а таксама пра развіццё «святарскага» міні-футбола ўвогуле.

Кс. Павел, як і адкуль узнікла ініцыятыва І чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод ксяндзоў?

— Два гады таму мы ўдзельнічалі ў чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў. Тады гэта была каманда ксяндзоў з нашай дыяцэзіі, якая прадстаўляла ўсю Беларусь. У размовах мы пачулі, што амаль у кожнай краіне, адкуль былі іншыя ксяндзы, адбываюцца спаборніцтвы паміж дыяцэзіямі ў межах самой краіны. Так, напрыклад, палякі, партугальцы і харваты з года ў год з’яўляюцца фаварытамі, вельмі сур’ёзна падыходзяць да гэтага, а мясцовыя спаборніцтвы ў іх праходзяць на высокім узроўні, некаторыя са святароў нават гулялі ці гуляюць у сваіх лігах. Таму я тады падумаў, што нам у Беларусі таксама варта было б арганізаваць такі турнір. Тым больш, што я ведаю нашыя рэаліі і ўпэўнены, што ксяндзы адгукнуцца

— Колькі будзе ўсіх каманд? Гэта зборныя дыяцэзій?

— У I чэмпіянаце будуць удзельнічаць 4 каманды. Гэта каманды святароў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай дыяцэзіі, Гродзенскай дыяцэзіі і каманда манахаў. Таксама ў межах чэмпіянату адбудзецца матч алюмнаў ВДС у Пінску і Гродне.

— Ці ёсць планы паехаць на чэмпіянат Еўропы?

— Так, у нас ёсць такія планы. На апошняй сустрэчы капітанаў каманд у Венгрыі я пацвердзіў, што каманда ксяндзоў з Беларусі ў 2013 годзе паедзе на чэмпіянат, які адбудзецца ў Славеніі.

— Як Вам удаецца праводзіць трэніроўкі?

— Я ведаю, што ксяндзы з Віцебскай дыяцэзіі маюць нейкія трэнінгі, а што датычыцца нас, то мы трэніруемся кожны чацвер. Безумоўна, цяжка ўсім сабрацца, таму што ў кожнага з нас ёсць свае абавязкі, але час ад часу нам усё ж такі гэта неяк удаецца.

Я хачу ўсіх запрасіць 26 лістапада ў Ліду на супольную малітву, а таксама пабалець за ксяндзоў, якія прымуць удзел у чэмпіянаце.

Праграма чэмпіянату:

12. 00 — св. Імша пад кіраўніцтвам кс. біскупа (Ліда-Фара)
14.45 — урачыстае адкрыццё ў спарткомплексе «Алімпія»
15.00 — 15.30 — І паўфінал
15.30 — 16.00 — ІІ паўфінал
16.00 — 16.40 — матч алюмнаў Гродзенскай ВДС супраць Пінскай ВДС
16.50 — 17.30 — матч за ІІІ месца
17.50 — 18.30 — фінал
18.30 — уручэнне ўзнагарод і ўрачыстае закрыццё чэмпіянату

//Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі

 


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>