Лідчанін навучыў камп’ютар чытаць i размаўляць па-беларуску

10:10, 5 Май 2014

500


Новости города

Лiдчанiн Юрась Гецэвіч ужо сем гадоў вучыць камп’ютар распазнаваць і агучваць беларускія тэксты. Юрась уводзіць тэкст у праграму, націскае на «пераўтварэнне» – і… надрукаваны тэкст імгненна перапрацоўваецца ў аўдыяфайл! Камп’ютар чытае ўслых сінтэзаваным, бы робат з фільма, голасам.

Лідчанін навучыў камп’ютар чытаць i размаўляць па-беларуску

Газета «Гродзенская праўда» паразмаўляла з навукоўцам, якi ўмее размаўляць з камп’ютарам па-беларуску.

Ці складана было навучыць камп’ютар размаўляць па-беларуску?

– Наша лабараторыя адна з першых на Беларусі распрацавала агульныя прынцыпы і прататыпы сінтэзатараў маўлення, якія падышлі да розных славянскіх моў: беларускай, рускай, украінскай, чэшскай. Працэс сінтэзу маўлення даволі складаны і ў той жа час вельмі захапляючы, працуе над ім вялікая каманда «фізікаў і лірыкаў»: лінгвісты, філолагі, стылісты, праграмісты. Што тычыцца беларускай мовы – машына павінна не толькі дакладна прачытаць тэкст, але і ўлічыць асаблівасці вымаўлення слоў, інтанацыйнага афармлення, націскі, асімілятыўнае змякчэнне і г.д.

Гэта справа апошніх гадоў?

– Не, лабараторыя існуе больш за сорак год. Калі яшчэ мяне не было на свеце і камп’ютарныя тэхналогіі толькі пачалі развівацца ў нашай краіне, лабараторыя пад кіраўніцтвам доктара навук Барыса Лабанава пачала займацца тэхналогіямі маўлення: сістэмай распазнавання мовы і сістэмай сінтэзу, пераводам інфармацыі з гукавога выгляду ў тэкст і наадварот.

На каго разлічана ваша праграма? І якое практычнае прымяненне яна знаходзіць?

– Праграма сінтэзу маўлення па электронным тэксце карысная для слабабачачых і сляпых людзей ці тых, хто не можа чытаць, бо, напрыклад, кіруе аўтамабілем. Напрыклад, яна паспяхова выкарыстоўваецца ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку з 2006 года. Можа прымяняцца ў gps-навігатарах, «гаворачых» танометрах, тэрмометрах, вагах і іншых разнастайных электронных прыладах. З яе дапамогай можна чытаць RSS-рассылкі, перакладаць кнігі ў аўдыёфармат, агучваць сайты – усё гэта будзе садзейнічаць развіццю роднай мовы і яе захаванню.

Для вас гэта вельмі важна?

– Так. Бо мова – Божы дар, якім трэба карыстацца, які трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

У сям’і Вы таксама размаўляеце па-беларуску?

– Безумоўна! Жонка Святлана – філолаг французскай і англійскай мовы – і сынок Сымон таксама размаўляюць на роднай мове. Я ганаруся тым, што свае першыя словы наш сын сказаў па-беларуску. Калі мова будзе жыць у сям’і, яна будзе жыць і ў народзе.

Летась на выставе «TIBO-2013» сапраўдны ажыятаж выклікалі мабільныя аўтаномныя беларускія робаты, якія размаўлялі на беларускай мове.

– Мы імкнемся больш дзейсна ўкараняць сістэму маўлення ў робататэхніку. Каб жалязяка была інтэлектуальнай. І зноў жа, каб наша родная мова больш актыўна ўжывалася ў паўсядзённым жыцці, гучала паўсюдна. Таму шукаем зацікаўленых людзей і адкрыты да супрацаўніцтва.

Даведка
Юрась Гецэвіч – кандыдат тэхнічных навук, загадчык лабараторыі распазнавання сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – разам з камандай вучыць камп’ютар распазнаваць і агучваць беларускія тэксты. 30-гадовы навуковец нарадзіўся ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Вучыўся ў мясцовай сярэдняй школе, потым у гімназіі №1 горада Ліды. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Белдзярж-універсітэта, магістратуру, аспірантуру, абараніў дысертацыю. Сёмы год працуе ў сферы сінтэзу маўлення і камп’ютарнай лінгвістыкі, выкладае ў БДУ і БДУІР.


Обсуждение


  • ...

    andz 5 мая 2014 в 13:52

    Зачет!


  • ...

    Сяргей 5 мая 2014 в 23:40

    адзін з нешматлікіх выпадкаў, калі хочацца сказаць людзям "вялікі дзякуй" за здзейсьненую працу. Бо гэтая праца -- не дзеля сябе, і не дзеля сёньняшняга дня, а -- на будучыню


  • ...

    Азимундович 9 мая 2014 в 18:51

    Ну и кому это нужно? Я за 28 лет не встречал ни одного человека, который говорил бы по белорусскому.


  • ...

    Азимундовичу 10 мая 2014 в 12:18

    Ты и по русски писать то не умеешь...


  • ...

    Азимундович 10 мая 2014 в 14:03

    В моем предложении ни одной ошибки. Предлагаю вам продолжить учебу в фабзае (Фабрично-заводском училище) и более не спорить с грамотными людьми.


  • ...

    A.H. 10 мая 2014 в 14:23

    Как правильно: - " говорить по-белорусски" или - "говорить по белорусскому" ?


  • ...

    Азимундович 10 мая 2014 в 14:40

    Весьма острый вопрос. Со времен Советского союза была Белоруссия, сейчас официальная сокращенная форма РБ — Беларусь. Две формы в настоящее время имеют право быть. И то и то — верно.


  • ...

    Алесь Мацкевіч 20 мая 2014 в 13:37

    "Ну и кому это нужно? Я за 28 лет не встречал ни одного человека, который говорил бы по белорусскому" дзе ж Вы 28 год правялі????


  • ...

    Леонид 20 мая 2014 в 16:23

    Азимундович, как говорится - Чемодан. Вокзал. Россия. Грубо, зато конкретно. Или надо просто уважать страну, где живешь.


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>