Лідчанін вылавіў на беларускіх тарфяніках 12-кілаграмовага шчупака

0:36, 29 Январь 2013

343


Калейдоскоп

“Паехаў на рыбалку 13 студзеня, якраз на Стары Новы год. Я толькі на шчупака і езджу увесь час – і восенню і зімой ”, – расказвае удачлівы рыбак Іван Залескі. Улоў заважыў ажно 12 кілаграмаў 360 грамаў!

— Лавілі ў Лідскім раёне на балоце, у затопленых тарфянніках. Прыехалі ў 8 раніцы, а недзе праз гадзіну яе выцягнуў. Першы раз такую рыбу ўбачыў на свае вочы! Да і мужыкі там, якія па 50 год рыбачаць, – казалі, што ніколі з такім не сутыкаліся. Заадно і відэа зняў. Там мой сябра, Віталік, з якім ездзіў. Вунь, там ён з маёй рыбай і красуецца, – смяецца Іван.

Аказваецца, вялікая рыба “купілася” на маленькую рыбёшку:

— Лаўлю на жыўца – чапляю маленькага карасіка на трайнік, стаўлю жэрліцу (такая спецыяльная вуда са сцяжкамі), свідрую лунку і чакаю. Лунка аказалася для такога ўлову маленькай – усяго 10 сантыментраў дыяметрам, а шчупак сам – мінімум 20, калі не больш. Сам не разумею, як мы яе дасталі. Спачатку галаву выцягнулі, а потым і ўсю рыбу. А даставалі ж утрох, у шэсць рук!

Потым Іван ездзіў за літрам гарэлкі, каб “праставіцца” другім рыбакам за тое, што дапамаглі рыбу выцягнуць. Пакуль святакавалі ўлоў, у яшчэ аднаго рыбака там “спрацаваў” сцяжок на вудзе. Выцягнулі яшчэ адну такую рыбіну. Другая, праўда, была ўжо на 6,5 кілаграмаў.

Лідчанін вылавіў на беларускіх тарфяніках 12-кілаграмовага шчупака

Нягледзячы на незвычайныя памеры, шчупака напаткаў звычайны для рыбы лёс:

— Частку шчупака ўжо з’елі, яшчэ адна частка пакуль у маразільніку ляжыць. Дарэчы, шмат хто кажа, што старое мяса нясмачнае. Але так кажуць толькі тыя, хто ніколі не еў вялікай рыбы. Нібы такое мяса – толькі на фарш ды катлеты можна пускаць. Усё гэта лухта! Філе тут было значна смачнейшае, чым мяса таго ж шчупака, але вагай на 1,5 кілаграма. Па-першае, тут касцей амаль няма, хрыбет адзін ды рэбры. І на смак… жонка кажа, што мяса нібы індычкі. Як па мяне, дык вельмі прыемнае мяса, якое не развальваецца, ды сакавітае. Хаця і на колер яно было крыху жаўтаватым.

Лідчанін вылавіў на беларускіх тарфяніках 12-кілаграмовага шчупака

Не маглі не спытацца і пра тое, што кажа пра хобі Івана ягоная жонка. Асабліва пасля такой здабычы:

— Яна ў мяне да рыбалкі ставіцца нармальна, як быццам гэтая мая праца ўжо. Яна проста разумее, што гэта лепш, чым я недзе хадзіў бы ды піў. А так чалавек пры справе, і усё добра. Ды і прывожу ж нешта, час ад часу!

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY


Обсуждение


  • ...

    Міхал Залескі 25 апреля 2013 в 20:42

    Выдатны вынік - сведчанне майстэрства. Залескія па ўсім свеце - слаўныя рыбакі.


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>