Лiдская адсеча

16:50, 22 Декабрь 2004

294


Новости города

\»Лiдская адсеча\» (Як гэта было, Лiдчына: забытая i малавядомая).

За усю гiсторыю свайго iснавання горад Лiда толькi аднойчы з\’яуляуся
сапраудным цэнтрам барацьбы усяго беларускага народа супраць iншаземнага
нашэсця. Гэтую адказную мiсiю давялося узвалiць на сябе нашаму гораду
каля пяцiсот гадоу назад. I вось пры якiх абставiнах. У пачатку 16 стагоддзя
на тэрыторыю Беларусi хлынулi пол-чышчы крымскiх татарау. Не пазбегла
гэтай навалы i Лiдчына: у 1506 годзе татары Менглi-Гiрэя зруйнавалi
землi паблiзу нашага горада — былi спалены Белца i Збляны. У лiпенi
таго ж года дваццацiтысячная Перакопская арда стала асноуным табарам
пад Клецкам, разаслаушы загоны па усяе Беларусi.

1. Пункт збору шляхецкага апалчэння
Тадышнi князь лiтоускi i кароль польскi Аляксандр у сувязi з татарскiм
нашэсцем абвясцiу народнае апалчэнне шляхты, а месцам збору апалчэнцау
выбрау галоуны горад усяго правабярэжжа Немана — нашу з вамi Лiду. У
хуткiм часе у Лiду з\’ехалася тры тысячы шляхты — аднак такой колькасцi
людзей было даволi недастаткова для барацьбы з татарамi. Шляхта патрабавала,
каб на чале апалчэння стау сам кароль. Цяжка хворы Аляксандр у суправаджэннi
сваей жонкi — вялiкай княгiнi Алены Iванауны — вымушаны быу
выехаць з Вiльнi у Лiду, а з iм прыйшло яшчэ чатыры тысячы шляхты. Але
узначалiць войска зусiм абяссiлеушы кароль не мог (ён быу часткова паралiзаваны).
24 лiпеня 1506 года у пакоях Лiдскага замка Аляксандр спавядауся, прычасцiуся
i падпiсау духоуны тастамант, паводле якога перадавау княжацкую уладу
малодшаму брату Жыгiмонту. Тастамант быу падпiсаны у прысутнасцi буйнейшых
магнатау Вялiкага княства Лiтоускага i дробнай шляхты. Аднак i пасля
гэтай дзяржаунай справы кароль быу вымушаны з апошнiх сiл прымянiць
у астатнi раз сваю каралеускую i вялiкакняжацкую волю i арганiзаваць
адпор татарам.
2. У одной мiлi ад Лiды пайшлi на ix.
Трэба адзначыць, што сабраная у Лiдзе шляхта як бы размяжоувалася на
дзве варожыя адна другой групоукi: старых лiцьвiнскiх нобiляу i прыхiльнiкау
Глiнскiх, якiя у любы момант маглi счапiцца памiж сабою i без татарау.
I Аляксандр у сувязi з гэтым зрабiу тонкi палiтычны ход: на чале апалчэння
паставiу вялiкага гетмана, былога намеснiка Лiдскага, Станiслава Кiшку,
а першым намеснiкам прызначыу маршалка дворнага, князя Mixaiлa Глiнскага.
Адзiнства войска, такIм чынам, было дасягнута.
Станicлау Kiшка адразу ж разаслау апалчэнцау вылоулiваць татарау з мэтай
вызначыць месцазнаходжанне татарскагу табару. Вось што паведамляецца
аб гэтым у \»Хронiцы Быхауца\»: \»…У адной Miлi ад Лiды
пайшлi на ix, i божай мiласцю пабiлi ix (татарау — заув. аут.), некалькi
жывых злавiлi а iншым голавы адсякалi i у кайстры клалi. Татары ж, убачыушы,
што супрацiуляцца не могуць, пабеглi. Яны ж вязняу сваiх да паноу прывялi,
а галовы адсечаныя у кайстрах прынеслi…\»
3. Ворочайся да табару — \»тьма\» насоуваецца.
У Лiду прыбыло трохтысячнае папауненне для шляхецкага войска, i у пачатку
жнiуня узброеная шляхта пад кiраунiцтвам Станicлава Кiшкi i Mixaiлa
Глiнскага выйшла з нашага горада. Прачуушы, што з Лiды рушыць дзесяцiтысячнае
войска, многiя татары кiнулi рабаваць беларускiя землi i пачалi сцягвацца
да свайго агульнага табару — пад Клецк. Аб гэтым \»асiным гняздзе\»
крымчакоу лiцьвiнскае войска хутка даведалася, вышкам чаго стала вядомая
бiтва пад Клецкам — адна з найслаунейшых бiтвау у гiсторыi Вялiкага
княства Лiтоускага. Шмат татарау было патоплена тады у рацэ Цэпры i
прыбярэжных балотах, невялiкае возера на полi бою было чырвонае ад крывi
(i да гэтага часу тое возера называюць Чырвоны Стау). Частка татарау
вырвалася у бок Капыля (гэтыя падзеi нам вядомы дзякуючы айчыннай кiнастужцы
\»Анастасiя Слуцкая\». Татарау гналi i бiлi аж да украiнскiх
земляу.

p.s. Гэтая блюкучая вайсковая аперацыя у Вялiкiм княстве Лiтoускiм
называлася \»адсечай\», а паколькi пачалася яна з нашага горада
Лiды — можна з поуным правам назваць яе \»Лiдскай адсечай\»

Падрыхтавау А.Мацулевiч
\»Лидская газета\» 04.12.2005 г.


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>