Літоўскі самалёт-парушальнік ізноў у Літве

6:19, 20 Октябрь 2006

245


Общество

Беларусь вярнула літоўскі самалёт-парушальнік на радзіму, да ўладальнікаў. Рашэнне пра гэта зацвердзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Разабраную на часткі машыну прывезлі ў Літву, дзе яе збяруць для далейшай эксплуатацыі. Нагадаем, што двухмясцовы самалёт у чэрвені парушыў паветраную мяжу і ненамерана заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Беларускія вайсковыя самалёты прымусілі яго сесці на аэрадроме ў Лідзе.
30-гадовага літоўскага пілота-аматара і яго сястру затрымалі на некалькі дзён, а потым дэпартавалі на радзіму. Самалёт быў канфіскаваны і паводле рашэння суду 30 кастрычніка павінен быў пайсці з аўкцыёну, нагадвае інфармацыйнае агенцтва BELTA.

(c) Еўрапейскае радыё для Беларусі


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>