На што патрацяць 485 млрд, вылучаныя на «Дажынкі-2010»

8:15, 16 Февраль 2010

143


Экономика и финансы

Лідскія «Дажынкі-2010» будуць каштаваць 485 мільярдаў рублёў ($170 мільёнаў). На што іх патрацяць?

У першыя дні года быў названы чарговы горад-шчасліўчык. Гонар атрымаць тыпавую рэканструкцыю райцэнтра дастаўся Лідзе.

Бюджэт сёлетніх «Дажынак» б’е ўсе рэкорды. Зрэшты, тэндэнцыя назіраецца з году ў год. У рублёвым эквіваленце бюджэт свята павялічваецца штогод — «Орша-2008» — 320 млрд, «Кобрын-2009» — 330 млрд, «Ліда-2010» — 485 млрд.

«Дажынкі» ў крэдыт

Днямі ў інтэрнэт быў выкладзены прыкладны план з «Асноўнымі мерапрыемствамі па падрыхтоўцы Лідскага раёна» за подпісам ужо былога кіраўніка Гродзеншчыны Уладзіміра Саўчанкі. Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Яраслаў Мікавоз пацвердзіў яго існаванне. Па словах супрацоўнікаў лідскіх дзяржаўных устаноў, цяпер дакумент рассылаецца ім для азнаямлення.

Пра тое, як збіраюцца дзяліць дажынкавы пірог коштам 170 мільёнаў даляраў (!), трохі пазней, а зараз адказ на галоўнае пытанне — адкуль возьмуцца грошы?

Фінансаванне свята ў апошнія гады пераклалася з рэспубліканскіх плячэй на рэгіянальныя. За сродкі дзяржаўнага бюджэту будуць пабудаваныя толькі гарадскі стадыён і Лядовы палац — як жа без яго — ды адрамантаваны мясцовы каледж.

Дапамога ад вобласці большая — каля $11 мільёнаў. Галоўная частка гэтых грошай пойдзе на рэстаўрацыю Лідскага замка.

Ажно 58% ад бюджэту «Дажынак-2010» ($100 мільёнаў!) плануюць атрымаць з банкаўскіх крэдытаў. Прынцыпы «гуляць дык гуляць» і «пасля нас — хоць патоп» загоніць Ліду ў даўгі на дзесяцігоддзе наперад. Летась кобрынскія ўлады таксама набралі крэдытаў, але іх колькасць была ўтрая меншая за сёлетнюю.

Здаровае цела…

Дажынкі не былі б дажынкамі, калі б у Лідзе не пачалі будаваць Лядовы палац. Ён будзе каштаваць $7,5 мільёна. Два футбольныя стадыёны — адзін новы, другі адрамантаваны — абыдуцца яшчэ ў $3,75 мільёна. Нарэшце, спарткомплекс — тыя самыя $3,75 мільёна.

«Хіт сезона» — аквапарк у крэдыт. Усе $15 мільёнаў на яго будаўніцтва мусяць выдзеліць банкі.

Дарэчы, кобрынскі аквапарк фатальна не загружаны праз адсутнасць ахвотных плаваць.

…ці здаровы дух?

У адрозненне ад спорту, культурна-гістарычная праграма выглядае беднавата. Нарэшце дачакаецца рэканструкцыі гонар горада — Лідскі замак. Рамонтныя працы будуць каштаваць удвая танней за аквапарк.

Раздзел «культавыя аб’екты» скарочаны да мінімуму. Рамонт пяці храмаў умясцілі ў $200 тысяч. І то, крыніцы фінансавання большасці з іх дагэтуль нявызначаныя. Толькі з касцёлам усё зразумела — на яго грошай няма, а таму капітальны рамонт будзе праводзіцца за сродкі грамадзянаў. Да слова, адна грамадская прыбіральня ў цэнтры Ліды будзе каштаваць больш за ўсе храмы…

Спонсара на помнік Гедыміну за $300 тысяч таксама пакуль няма.

Мясцовым уладам не дае спаць спакойна поспех 3D-кінатэатра «Кіеў» у Мінску, білеты на кінасеансы ў які распрадаюцца на месяц наперад. Таму наступным горадам з 3D стане менавіта «дажынкавая» Ліда.

Мяркуючы па досведзе мінулых гадоў, з кожным месяцам праект будзе разрастацца ўсё мацней. Раённыя чыноўнікі разумеюць, што «Дажынкі» — унікальная магчымасць падаіць карову з фактычна невычэрпным запасам малака, і таму хочуць запланаваць як мага больш мерапрыемстваў. Калі правілы правядзення свята застануцца ранейшымі, наступная магчымасць комплекснага рамонту горада надарыцца прыблізна праз 100 гадоў.

Ягор Марціновіч, Наша Ніва


Обсуждение


  • ...

    Прохожий 16 февраля 2010 в 8:32

    Ёсць идэя! Помнік Гедыміну трэба рабiць не з бронзы! Так як Дажынкi - гэта усяго та нядзеля усяякiх мерапрыемствау, трэба рабiць помнiк з матарялау, якiя толькi i працянуць гэты час! З Прэссаванага СУХОГА МАЛАКА з закончанным тэрмiнам ужывання!!!!!!


  • ...

    Alex 16 февраля 2010 в 8:43

    Интересен тот факт, что сумма в 400 или 485 млрд (в этом вопросе тоже нет точности) НИГДЕ НЕ БЫЛА опубликована ОФИЦИАЛЬНО. А то, что выложили в интернете - это спекуляция и домыслы. На данный момент, согласно материалам "Лидской газеты", которая, пожалуй, более официальная, чем интернет, выделено всего 26 млрд. Так что раскатывать губу рано. Насчет аквапарка - это вообще полный бред: осталось 7 месяцев, а на предполагаемой стройплощадке (у СШ №14 на Машерова) никак признаков строительства.


  • ...

    Я 16 февраля 2010 в 8:50

    Alex К твоему сведению, аквапарк в Кобрине начали строить только в конце весны прошлого года. Правда, вовремя сдать не получилсь - на месяц задержались


  • ...

    прохожий 16 февраля 2010 в 9:27

    плановая экономика у нас осталась.. планируют загнать жесткой рукой в рай ... типа до этого повода не было взять да и отремонтировать город.. а тут "Дожимки" подоспели! Аврально-вахтовым методом возрадим славу городов Беларусских! А на базарах уж щемят мелких предпринимателей стреляя у них по милиону на благое для города дело...


  • ...

    алех 16 февраля 2010 в 10:10

    Ажно 58% ад бюджэту “Дажынак-2010? ($100 мільёнаў!) плануюць атрымаць з банкаўскіх крэдытаў. Прынцыпы “гуляць дык гуляць” і “пасля нас — хоць патоп” загоніць Ліду ў даўгі на дзесяцігоддзе наперад. ============================================== А кто будет отдавать - правильно жители города и кто на этом круто заработает - правильно лидские банки (коих у нас предостаточно)


  • ...

    Doctor-KKZ 16 февраля 2010 в 22:24

    Прохожий! Поддержать тебя в твоей идее не могу - мацкали заточили почти все сухое молоко Лидского МКК. Из цельного имеется только партии (пару штук) по ГОСТ Р (по нашей норме не пройдет, но и не для нас делано) и немножко по евротребованиям (с которых и сдули наш новый стандарт - 35 % методик юзают только в ЕС, у нас только переводы), а обезжирка идет уже с этого года. Проголодались там за Хотимском. А вот сделать из остатков всяких развалин (там литейки, мясокомбината, еще некоторых) - вот это самое оно!


  • ...

    Вадим 16 февраля 2010 в 23:32

    Вот кому нужны эти ледовые дворцы и аквапарки. Они пустуют, государство отдает деньги на ветер. Вот радость патриотам вашего города, расхваливайте город по полной программе, а последствиях этой большой стройки никогда не задумываетесь (что кризис, государство живет за счет кредитов других государств). Вот смех будет, когда пройдут дожинки, почти все предприятия лиды акции уйдут в россию (мол провели дожинки за наш счет, отдавайте кредит). Зато город будет красивым, а население города будет сьезжать отсюда в минск или в россию на заработки.


  • ...

    Blap 17 февраля 2010 в 8:35

    Ага я слышал, что дали только 26 млрд. А в кобрине фиг че позаканчивали.


  • ...

    Dos 17 февраля 2010 в 20:00

    Ну вместо аквапарков и всяких спортивных комплексов хотелось бы увидеть новые предприятия или заводы а то на работу некуда устраиваться :) !!!


  • ...

    лео 17 февраля 2010 в 20:41

    Полностью согласен с Dos заводы города почти в полной заднице ,а здесь людям деньги девать некуда .Да были бы деньги ,а то в долг ,да побыструшке налепят с известным качеством .Главное отчитатся ,а надо это людям или ненадо никого неволнует .


  • ...

    Fraer_ok 26 февраля 2010 в 11:22

    Ажно 58% ад бюджэту “Дажынак-2010? ($100 мільёнаў!) !!! Путём простых математических вычислений мы получаем 1000$ кредита на каждого жителя Лиды, включая детей и людей пенсионного возраста. А я полгода себе работу в Лиде не найду. Не удобно как-то, как же я смогу после дожинок отдать свою долю, долю жены в декретном и ещё "косарь" за ребёнка?


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>