НЕ ГУБЛЯЙСЯ! ПАСПРАБУЙ!

15:42, 21 Декабрь 2015

655


Новости города

У новы, 2016-ы год, сем юнакоў і дзяўчат з Беларусі, у тым ліку тры – з Ліды, увойдуць з надзеяй на выкананне сваіх самых запаветных мараў. Не, нават не так – з упэўненасцю ўвыкананнісваіх самых запаветных мараў! І такая перакананасць абгрунтавана зусім не верай у цуды Дзеда Мароза. Маладыя людзі, аб якіх пойдзе размова, сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага праекту “Не губляйся – паспрабуй!”

73691ab67b2f5d688529414058ef01b9

Анастасія Фёдарава з Бабруйску, Уладзімір Уласаў са Жлобіну, Павел Картэль з Беразіно, Павел Жылінскі з аграгарадка Бальценікі Воранаўскага раёну і лідчане Сяргей Жамойцін, Алена Нічыпар, Яўген Унгур – усе яны маюць прыроджаную альбо набытую інваліднасць. Але прытрымайце тут стогны шкадавання і спагады – яны не маюць у іх патрэбы. Гэтыя юнакі і дзяўчаты зусім не пазбаўленыя імкнення весці паўнавартаснае жыццё: наведваць з жонкай кафэ, а з дзіцем – цырк, займацца ў спартзале, адпачываць на прыродзе і іншае. Пагадзіцеся, жаданні простыя, і для нас, людзей не абмежаваных фізічнымі здольнасцямі, магчыма, нават наіўныя, але не для іх. Для інвалідаў-калясачнікаў – гэта бар’еры, зламаць якія і павінен праект “Не губляйся – паспрабуй!”

– У нашай краіне ён рэалізуецца з падтрымкай праграмы малых грантаў амбасады ЗША, – паведаміў старшыня Лідскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» Аляксандр Аўдзевіч. – Дарэчы, не выпадкова, што каардынацыя праекта вядзецца менавіта з нашага горада, з Ліды. Мы праявілі актыўнасць і прынялі ўдзел у конкурсе на фінансаванне. Нашы ініцыятыўнасць і жаданне змяніць нашае ж жыццё да лепшага былі пачутыя, падтрыманы і вось, напярэдадні Калядаў і Новага года, праект “Не губляйся – паспрабуй!” стартаваў.

ea069c48ddc3b55338c56b443a6aeef6

Яго ідэя ў тым, каб праз праблему аднаго чалавека вырашыць цяжкасці іншых. Бо гэтае “асабістае”, на самой справе, актуальнае для многіх. Праблема агучваецца як жаданне, мара, выкананне якой і будзе яркім пацвярджэннем, што ўсе немагчымае – магчыма.

Аляксандр абмаляваў журналісту “Лідскай газеты” механізм працы праекту: кожны ўдзельнік будзе здымацца ў відэароліках. У першым чалавек раскажа, як атрымаў інваліднасць, падзеліцца сваёй марай і растлумачыць, чаму да гэтага часу не змог ўвасобіць яе ў жыццё. Напрыклад, лідчанін Яўген Унгур хоча займацца спортам. Паблізу яго дома ёсць добры спартзал – «Алімп», але на шляху да яго ёсць перашкоды – высокія бардзюры, немагчымасць выйсці з дому без старонняй дапамогі. Іншы жыхар нашага горада Сяргей Жамойцін марыць правесці выхадныя, адпачываючы на прыродзе: парачыся ў лазні, шпацыруючы па лесе. Здавалася б, Лідскі раён валодае адпаведнай інфраструктурай – аграсядзібамі, але ці прадугледжаны яны для самастойнага адпачынку людзей з абежаванымі фізічнымі здольнасцямі? Аналагічнае пытанне тычыцца і салонаў прыгажосці ў нашым горадзе, бесперашкодна наведваць якія марыць Алена Нічыпар.

У аснову наступных відэаролікаў лягуць ужо гісторыі таго, як мары ўдзельнікаў праекту ўвасабляліся ў жыццё, якія цяжкасці прыйшлося вырашыць на гэытм шляху. Так, будзе паказана, як бабруйчанку Анастасію Фёдараву сустрэў сталічны дэльфінарый, а жыхароў Жлобіна Уладзіміра Уласава і яго жонку – мясцовыя кафэ. Даведаемся, ці змог Павел Картэль (г. Беразіно) звазіць сына ў цырк, а Павел Жылінскі з суседняга нам Воранаўскага раёну вырашыць пытанне з асабістым транспартам.

3b3d55f9b4492e921877be8c262cb1f5

29b631c3fa18189e30cdd20034798220

40a3b7585e08f6b847fcdb1d0d750dd2

81fbcf4bdc1f5e6d5a34339603347cc2

8114a1517d635824d6bc36a500145afa

e5c5e3906becaa184bdb25da5e55402c

 

Фармальна людзі з абмежаванымі магчымасцямі валодаюць тымі ж канстытуцыйнымі правамі, што і іх здаровыя суайчыннікі, – разважае Аляксандр Аўдзевіч. – Фактычна ж – такія грамадзяне жывуць у «сацыяльным гета», акружаныя сценамі неразумення і адчужэння. Але так быць не павінна. Нам не патрэбныя «залатыя горы» і людская жаль. Нам неабходныя роўныя магчымасці. Мы хочам бесперашкодна выходзіць з пад’ездаў сваіх дамоў і бесперашкодна жыць па-за іх сценамі. І праект “Не губляйся – паспрабуй!” накіраваны на тое, каб паказаць: гэта магчыма. Вядома, і мы, інваліды-калясачнікі, і, думаю, мясцовыя ўлады атрымаем каласальны вопыт сумеснай працы, сумеснага вырашэння праблем. Але самае галоўнае – усе гэтыя напрацоўкі можна будзе выкарыстоўваць у далейшым для стварэння безбар’ернага асяроддзя, для стварэння краіны, дружалюбнага людзям з абмежаванымі фізічнымі здольнасцямі.

З усімі відэаролікамі ўдзельнікаў праекта “Не губляйся – паспрабуй” па меры іх выхаду можна будзе знаёміцца ў тым ліку і на афіцыйным сайце “Лідскай газеты”, асветницкай праваабарончай установы “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”, грамадскага об’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, інфармацыйны партал TUT.BY, грамадская объяднання за дадатковай адказнасцю “рэдакцыя газеты Принеманские вести”, грамадскага об’яднання з дадатковай адказнасцю “АйТи Медиа”, Лідскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў InvaLida.by.

invalida.by


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>