Пабачым посуд i пакаштуем яблыкi

10:51, 17 Август 2006

228


Культура

У суботу, 19 жнiуня 2006 года, калi не перашкодзiць дождж, Лiдскi гiсторыка-мастацкi музей запрашае ycix жадаючых наведаць выставу пад адкрытым небам "Бытавы посуд лiдзян", прымеркаваную да свята, вядомага у народным календары як "Яблычны Спас". Наведвальнiкi змогуць убачыць драуляны, керамiчны, шкляны i металiчны посуд, якiм карысталiся нашы продкi, даведацца з расказау супрацоунiкау музея аб гicтopыi бытавога посуду на Лiдчыне (у тым лiку аб раннiм перыядзе гiсторы Бярозаускага шклозавода), народных прыкметах, звязаных са Спасаукаю. Акрамя таго, будзе магчымасць i пакаштаваць неад\’емны атрыбут свята — смачныя яблык, якiмi будуць частаваць гасцей незвычайнай выставы яе арганiзатары; сфатаграфавацца (прауда, не бясплатна) на фоне iнтэр\’ера "старой вясковай хаткi".
Выстава будзе дзейнiчаць ля увахода у будынак музея з 11 да 15 гадзiн, але пры адной умове: калi у акрэслены адрэзак дня не сапсуецца надвор\’е.


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>