Пад Лідай ствараюць вясковы тэатар лялек (фота)

13:51, 23 Июнь 2016

655


Калейдоскоп, Культура

45952170-1E84-4C86-A1CB-435FF2C42A53_w987_r1_s

У аграсядзібе «Гасьціна», што ў вёсцы Пескі Лідзкага раёна, гаспадар будуе батлейку для дзіцячых беларускіх спэктакляў, а таксама для правядзеньня беларускіх канцэртаў і імпрэзаў. Адчыніць батлейку плянуюць 8 верасьня — у дзень Беларускай вайсковай славы.

Спадар Віталь, гаспадар аграсядзібы кажа, што ідэя стварэньня такой беларускай батлейкі лунала ў паветры ўжо даўно, бо ў Лідзкім раёне нестае вольнай пляцоўкі для беларускіх імпрэзаў, хаця запатрабаванасьць у гэтым вялікая. Цяпер, паводле яго, шмат беларусаў, якія хочуць далучацца да сваёй культуры, а месцаў для гэтага бракуе.

854B7EC7-B9DD-433D-A34A-CF70912A937C_w610_r0_s

«У ідэале я пляную, што тут будзе такі вясковы тэатар лялек, куды будуць прыяжджаць дзеткі са сваімі бацькамі і глядзець беларускія пастаноўкі. Апроч гэтага, хочацца стварыць тут сапраўдны дух беларускае вёскі. Вось у мяне тут і куры, і гусі, і авечкі, і сьвіньня, і козы гуляюць на панадворку. Тут пануе сапраўдны беларускі вясковы калярыт, я нават платы пачаў рабіць такія, як некалі былі на вёсцы, і гэтым усім хачу стварыць праўдзівую атмасфэру беларускай вёскі. Хочацца, каб нашы дзеткі прыехалі сюды ня толькі паскакаць, а маглі зразумець адкуль ў эўраоптах бярэцца курыца, малако і іншыя харчы».

0C2414EC-9A58-482B-882F-31D8CEDCB924_w610_r0_s

Спадар Віталь кажа, што ў рэалізацыі ягонай ідэі яму дапамагаюць толькі сябры і беларускі дух, які іх аб’ядноўвае. Таму ён плянуе, што ў батлейцы знойдзецца месца і для дарослых.

«У нас ёсьць шмат цікавых беларускіх бардаў і артыстаў. Я мару, каб тут магла зьбірацца грамада і слухаць іх выступы. У беларускай вёсцы заўсёды побач зь цяжкай працай жыла і культура, якая давала народу сілы і натхненьне. Мне таксама хочацца, каб тут запанавала беларуская культура і прыцягвала сюды ўсіх ахвотных. Дарэчы, мы плянуем адкрыцьцё нашае батлейкі на 8 верасьня (гэта Дзень беларускай вайсковай славы) — фэстам беларускіх музыкаў».

555C1DB0-B6C6-49FF-B5B3-6BA5B87FD942_w610_r0_s

Сярод тых, хто дапамагае спадару Віталю ў будаўніцтве ягонай батлейкі, —Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі. Ён кажа, што ідэя Віталя яго захапіла, і ён стараецца ўвесь вольны час праводзіць тут, каб дапамагаць гаспадару:

«Тое, што распачаў Віталь, — вельмі патрэбная справа, бо мы ўсе бачым, у якім заняпадзе беларуская культура, і яе трэба ратаваць. А калі беларусы пачнуць гуртавацца на глебе беларускай культуры, то плён ад гэтага будзе абавязкова».

71EA1EF5-1FC8-48E3-8FB6-3AD59AC8FCC1_w610_r0_s

Ашурак расказвае, што сам пазнаёміўся са спадаром Віталём толькі год таму, і выпадкова. Ехаў сабе кудысьці, ажно ўбачыў на хаце бел-чырвона-белы сьцяг. Таму і завітаў да гаспадара сядзібы. Кажа, што так робяць і іншыя людзі:

«Цудоўна, калі і дзеткі будуць далучацца да беларускага лялечнага тэатру, і дарослыя змогуць паслухаць беларускіх музыкаў, паразмаўляць і падыскутаваць у беларускім асяродзьдзі. Гэта мяне асабіста вельмі натхняе», — піша svaboda.org.

10EE6664-2A0D-45F8-BE6C-55557A78E175_w610_r0_s


Обсуждение


  • ...

    dinoeL 23 июня 2016 в 14:06

    так вот куда баннер переехал ))


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>