Пераможца агульадукацыйнай дыктоўкі ў Лідзе атрымаў спадарожнікавую талерку

15:26, 1 Апрель 2012

342


Калейдоскоп

Агульнанацыянальную дыктоўку, якая пачалася 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, падтрымаў тэлеканал «Белсат». Сёлетнюю дыктоўку традыцыйна арганізоўвае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Любы жалаючы мог прыняць удзел у Агульнанацыянальнай дыктоўцы. А пераможцы дыктоўкі ў гарадах  Мінск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымалі ад незалежнага тэлеканалу каштоўныя прызы.

30-гадовы будаўнік і адначасова паэт упершыню ў жыцці браў удзел у напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі ды стаўся пераможцам у Лідзе. Дзякуючы веданню мовы, Алесь Хітрун атрымаў спадарожнікавую талерку ад тэлеканалу.

Пераможца дыктоўкі гаворыць, што ў наступным годзе таксама возьме ўдзел у акцыі. «Гэта і мой абавязак. Мы, беларусы, павінны адчуць штосьці беларускае – хаця б падчас дыктоўкі. Бо беларускую мову наогул мала дзе пачуеш», – гаворыць Алесь.

Як паведамляе «Белсат», акрамя працы на будоўлі Алесь кіруе мясцовым літаратурным аб’яднаннем «Суквецце». Дагэтуль, прызнаецца пераможца, «Белсату» ён не глядзеў.

 

 


Обсуждение


  • ...

    шурик 3 апреля 2012 в 15:10

    Раньше, Белсат, значит, не смотрел... А литературное объудинение не при Лидской ли газете?)))


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>