Пресса

13:52, 21 Сентябрь 2006

169


Общество, Политика

Зачынілі недзяржаўную газэту “Тэлескоп”

18 верасня Міністэрства інфармацыі Беларусі закрыла недзяржаўную рэгіянальную газету «Тэлескоп», якая выходзіла ў Лідзе. Падставай для ануляцыі пасведчанне аб рэгістрацыі газеты назвалі парушэнне перыядычнасці выдання, больш за адзін год, — паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар «Тэлескопа» Станіслаў Суднік.
На самай справе мы не парушылі заканадаўства, — сцвярджае галоўны рэдактар выдання — перадапошні нумар газеты выйшаў 14 ліпеня 2005 года, потым з-за эканамічных цяжкасцяў газета пэўны час не друкавалася, і наступны нумар «Тэлескопа» выйшаў 13 ліпеня 2006 года. Значыць, згодна заканадаўству, каб зачыніць газету, не хапала яшчэ аднаго дня.
Газета «Тэлескоп» выдавалася са снежня 1997 года, друкавалася ў Лідзе і распаўсюджвалася ў Гродзенскай вобласці, у 2002-2003 г.г. не выходзіла па фінансавых прычынах.

‘, ‘

Спачатку выдаўцом газеты выступала Лідская друкарня; потым абавязкі выдаўца, заснавальніка і галоўнага рэдактара перайшлі да прыватнага прадпрымальніка Ірыны Брушковай. Пасля па дамове з уладальнікам выдання выдаўцом “Тэлескопа” стала Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”, а галоўным рэдактарам апошнім часам выступаў старшыня ТБМ Станіслаў Суднік. Адноўлены ў 2004 годзе “Тэлескоп” быў цалкам беларускамоўным. Газета пазіцыяніравалася як грамадска-палітычная і для вольнага часу. У асноўным асвятляла падзеі, што адбываліся ў рэгіёне і Гродзенскай вобласці.
Тэлескоп” паступаў да чытача праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў, а ў Лідзе — праз кіёскі “Белсаюздруку”. Як і большасць недзяржаўных газет у апошнія гады у «Тэлескопа» рэгулярна ўзнікалі праблемы з магчымасцю друкавацца ў мясцовай друкарні і распаўсюджвацца праз «Белпошту».

(с) Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>