Расійская авіябаза ў Беларусі будзе размешчана ў горадзе Ліда

13:51, 26 Июнь 2013

385


Политика

Расія ўпершыню стварае ў Беларусі сваю авіяцыйную базу: яна будзе знаходзіцца ў горадзе Ліда недалёка ад мяжы з Польшчай і Літвой, і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе, абвясціў у сераду галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-лейтэнант Віктар Бондараў.

«Стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выканання міжурадавага пагаднення аб умацаванні ваеннага складніка Саюзнай дзяржавы. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы, Расія абавязаная сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў генерал журналістам.

Адказваючы на пытанне, ці будзе авіябаза чыста расійскай або сумеснай расійска-беларускай, генерал Бондараў заявіў: «Спачатку яна будзе расійскай, а потым паглядзім».

«Канчаткова вызначана месца дыслакацыі авіябазы — горад Ліда на паўночным захадзе Беларусі. Уладкоўваць базу будзе беларускі бок, мы будзем ім у гэтым дапамагаць. Авіябаза стане важным элементам першага стратэгічнага эшалона абароны Саюзнай дзяржавы, забяспечваючы прыкрыццё паветранай прасторы Беларусі», — адзначыў галоўнакамандуючы.

Паводле яго слоў, на аэрадроме Ліда не спатрэбіцца ўзводзіць якія-небудзь новыя аб’екты — «будаваць там нічога не трэба, там усё ёсць».

Функцыянаваць база пачне ўжо ў гэтым годзе, «праз некалькі месяцаў», на ёй будуць размешчаны мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27 СМ³, адзначыў генерал.

Каментуючы магчымасць узмацнення авіягрупоўкі на авіябазе іншымі расійскімі баявымі самалётамі, ён сказаў: «Пакуль мы там размесцім Су-27 СМ³, а потым паглядзім, што з гэтага атрымаецца, і прымем канчатковае рашэнне».

Обсуждение и опрос на нашем форуме: Российская авиабаза в Лиде. За и против.

//nn.by


Обсуждение


  • ...

    ВВС 26 июня 2013 в 17:09

    Админ,что за нацизм.Новость про Российскую авиабазу надо подавать на родном языке.


  • ...

    des25552 26 июня 2013 в 17:57

    посмотри ВВС на источник!!!!


  • ...

    Andy 26 июня 2013 в 20:35

    ВВС, читай закон о государственных языках.


  • ...

    Лётчик из России 27 июня 2013 в 3:25

    А у вас несчастные случаи были?


  • ...

    dinoeL 27 июня 2013 в 13:38

    Чуть больше года назад..


  • ...

    Леонид 30 июня 2013 в 14:37

    Прискорбный случай конечно,но то было на полигоне и никто из мирных не пострадал.


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>