Шклозавод «аддаўся» дзяржаве

14:51, 5 Март 2007

210


Экономика и финансы

За сваю дапамогу
ўрад запатрабаваў перадаць яму кантрольны пакет акцыяў, што раней
належалі жыхарам Бярозаўкі, што ў Лідзкім раёне.
Асноўнае тамтэйшае насельніцтва варыць шкло. Апошнім часам справы на
заводзе ня дужа ладзіліся. Эканамічныя праблемы прадпрыемству дапамагае
вырашыць дзяржава. Яна дала грошы, якія ня трэба вяртаць. Праўда, з
умовай: павінна павялічыцца дзяржаўная доля ў статутным капітале.
На гуце закончылі мантаж абсталяваньня, дзякуючы якому прадпрыемства
будзе мець уласную электрычнасьць і цеплавую энэргію. Апошняя стане
каштаваць удвая таньней. Дзяржава спэцыяльна выдала 3,5 мільярда рублёў.

Мяркуецца, што дзякуючы новаму абсталяваньню "Нёман" будзе мець чыстага
прыбытку штогод на адзін мільярд рублёў, і, адпаведна, яно акупіцца
прыблізна за тры з паловай гады.

Алесь Кавалёў


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>