У дзіцячым садку № 26 працуе беларускамоўная група

19:41, 7 Февраль 2012

182


Культура, Общество

Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны для авалодання беларускай мовай, лічуць у дзіцячым садзе № 26, таму тут і адкрылі беларускамоўную групу. Педагогі з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове, з малых гадоў расказваюць выхаванцам пра культуру беларусаў і народныя святы.

Беларускамоўная група патрабуе стварэння адпаведнага прадметна-развіваючага асяроддзя, якое забяспечвае фарміраванне нацыянальная самасвядомасці. Таму быў створаны этнаграфічны куток у выглядзе беларускай хаткі, дзе праводзяцца заняткі пазнаямлення з асаблівасцямі быту беларусаў; арганізаваны цэнтр тэатральна-мастацкай дзейнасці, дзе дзеці могуць пагартаць кнігі з беларускімі народнымі казкамі і пагуляць з вядомымі казачнымі героямі.

Сёння беларускамоўную групу наведваюць 19 дзяцей.

 

 

Лидское телевидение


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>