У краме Лідскага раённага цэнтра рамёстваў можна набыць эксклюзіўныя рэчы ад мясцовых майстроў

0:47, 16 Март 2012

142


Культура

У краме Лідскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына» можна набыць эксклюзіўныя рэчы ад мясцовых майстроў-рамеснікаў.

– А бачылі б вы, як здзіўляюцца-захапляюцца іншаземцы, трапіўшы ў нашу казку! – распавядае бухгалтар-касір і прадавец у адной асобе Ядвіга Стацэвіч. – Пасол Рэспублікі Венесуэла, напрыклад, падчас свайго візіту ў Ліду набыў у нас шыкоўнае пано са скуры, а яго жонка – арыгінальнае ўпрыгожанне…

На паліцах крамы – цудоўныя рэчы, якія захоўваюць цяпло рук таленавітых людзей. Цешаць погляд неверагодныя пано, вырабы з саломкі, гліняныя сасуды ды вазы.

А чаго вартыя сапраўдныя беларускія ручнікі, створаныя ў лепшых мясцовых традыцыях! Наогул, уся тамтэйшая сувенірная прадукцыя – сапраўдны цуд. З магазінам супрацоўнічаюць каля трыццаці мясцовых рамеснікаў.

Тут жа, у Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына», можна паглядзець, як ствараюцца некаторыя рэчы, і нават самому пад кіраўніцтвам вопытнага майстра вырабіць вазачку ці засвоіць асновы ткацкай справы.

«Гродненская правда»


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>