У Лідскім раёне няма дзе хаваць людзей

11:08, 30 Ноябрь 2006

243


Общество

Чатыры гады ідзе будаўніцтва
могілак для нябожчыкаў вёсак Вінкаўцы, Трацякоўцы, Астроўля, Даліна,
Шайбакі, Горны. Людзі кажуць, што ўладам шкада месца для памерлых на
роднай зямлі.

Раней хавалі на Слабодскіх могілках каля
Астроўлі. Цяпер іх зачынілі з-за "перанаселенасці". Родныя ў журбе
блукаюць па Лідскім раёне, каб хоць дзе-небудзь пахаваць нябожчыка.
Што Слабодскія могілкі перапоўнены, было вядома яшчэ ў 2002 годзе.
Таму ў лясным масіве каля Трацякоўцаў была адведзена пляцоўка пад новыя
пахаванні. Два гады запар Лідскае лясніцтва выпільвала дрэвы, але ў 2005-м
усё спынілася. Толькі сёлета пачалі выкарчоўваць пні. Яны звезены ў кучы і
ўяўляюцца нейкім фантасмагарычным відовішчам. Калі вызваліцца пляцоўка –
невядома. Да таго ж тэрыторыю трэба спланаваць, а ўзімку гэтага дакладна
рабіць ніхто не будзе. Тэрмінова трэба і агароджваць пляцоўку, бо месца
гэтае глухое і тут шмат дзікіх жывёлін.

Колькі разоў тамтэйшыя жыхары
звярталіся у Трацякоўскі сельсавет, райвыканкам, інспекцыю прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – лепш не ўзгадваць. Усе адказы
былі настолькі абстрактныя, што немагчыма было зразумець сэнс чыноўніцкіх
адпісак.
Былі нават у дэпутата Палаты прадстаўнікоў спадара Орды, аднак пытанне,
узятае ім пад асабісты кантроль, дагэтуль без аніякіх зрухаў. Жывыя
пачакаць могуць, памерлыя – не. І ўвогуле, гэта не па-чалавечы, калі жонка
пахавана ў адным месцы, а муж у іншым. Ці наадварот.

bulletinonline (c) Алесь Васильков


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>