У Лідзе вуліцу Чапаева перайменавалі ў бульвар Вялікага князя Гедыміна

18:11, 15 Декабрь 2010

322


Калейдоскоп, Общество

Жыхары былой вуліцы Чапаева ў Лідзе пачалі атрымліваць у дакумэнтах на жытло новы адрас — бульвар Вялікага князя Гедыміна. Перайменаваньне адбылося паводле рашэньня раённых уладаў. Бульвар вядзе ад чыгуначнага і аўтавакзалу да помніка архітэктуры першай паловы ХIV стагодзьдзя — замка, збудаванага Гедымінам.

Учора ў лідзкай філіі абласнога агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру было людна. Начальнік агенцтва Чэслаў Васілевіч сказаў, што да абеду прынялі каля дваццаці наведнікаў. Ён зазначае, што новы адрас у дакумэнты гараджанаў уносіцца бясплатна, бо ёсьць рашэньне выканкаму аб перайменаваньні. Зьмена назвы вуліцы ў пашпарце таксама не павінна нічога каштаваць, мяркуе ён.

Заплаціць за перарэгістрацыю адрасу мусіў мала хто. Сем тысяч рублёў каштавала гэта тым лідчукам, хто хацеў неадкладна прадаць або падараваць кватэру, дзеля чаго неабходна было зьмяніць у тэхнічным пашпарце назву вуліцы на новую. На бульвары Гедыміна некалькі пяціпавярховых жылых дамоў, аўтавакзал, невялікая бібліятэка, крамы. Для ўстановаў зьмена адрасу каштуе таксама нядорага, кажа спадар Васілеўскі.

(С) Радыё Свабода


Обсуждение


  • ...

    Doctor-KKZ 15 декабря 2010 в 23:16

    Обоссы меня господь! Аффтары явно не различают бульвар Гедымина и улицу Чапаева! А на Бульваре адресом имеется только 2 пятиэтажки. Да и даль в теме леака мажна болей. Больше ничего. Короче уже тут облажались мои любимые родноязыковые СМИ. Ну хлопцы, хоць з людзьми, што маюц рацыю пра той кавалачак горада паразмауляць можно было! А то сели у лужыну и квакаюць абы пра што.


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>