Увага, у пошуку камень!

8:24, 19 Июнь 2010

270


История города

Сёння, нарэшце, сумясціў неабходнае і карыснае (вырашыў што неабходна ўжо напісаць абагульняючы артыкул пра сакральныя камяні Лідчыны) і выехаў на пошук каменя – следавіка ў вёсцы Мэйры (20 км ад Ліды ў бок Гродна).

Камень захоўваецца дзяржавай, вось афіцыйныя дадзеныя:
Шыфр помніка: 413В00035.
Назва каштоўнасці: Камень-следавік перыяду бронзавага веку
Датаванне каштоўнасці: 3 — 2-е тысячагоддзе да н.э.
Месцазнаходжанне каштоўнасці: в.Мейеры (дакладна – Мэйры), 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
Катэгорыя каштоўнасці: 3
Дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады: 04.12.2002 № 79
Дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 14.05.2007 № 578

У мяне адбылася такая размова з 4-я мясцовымі вельмі пажылым людзьмі ў в. Мэйры.

Пытаюся у першага дзеда на “паўднёвым ўсходзе вёскі”.

— А дзе ў вас тут камень знаходзіцца, са следам нагі, такі …
— Так няма яго, даўно ўжо няма
— Не можа быць, а дзе ён знаходзіцца?
— Там, вось ляжаў, на горцы … і праехаць на аўтамабілі можна прама да яго…

Еду на узгорак, нічога не знаходжу, вяртаюся, сустракаю гэтага ж дзеда і тры бабулькі з ім, пытаюся:
— Дык дзе ж камень?
— Ужо гадоў з 10 як увезлі яго і ты не першы хто за гэтыя гады яго шукае.
— …
— Не, не калгас, у калгасе усе ж тутэйшыя, разумеюць …
— …
— Дык гадоў ужо з 10, нейкія маладзёны з горада, прыехалі, пагрузілі ў машыну і павезлі …
— …
— Не памятаем ужо ніякіх падрабязнасцей, даўно гэта ужо было.
— …
— Камень такі вось быў (малюе на зямлі авал з вялікай воссю у 50 см.), яго не цяжка было пагрузіць … Памятаю мы яшчэ малыя былі, дарослыя у касцёл пайшлі а мы, дзеці, каля гэтага каменя маліліся. Там быў след ногі Божай Маці і выява Ружанца … я яшчэ, малой была, мая ножка як раз у той след на каменю патрапляла … Ружанец на каменю – гэта такія паглыблення па кругу …., і нават там дзе крыж павінен быць, там так сама адмысловая ямка была …

Застаўся фотаздымак Э. Зайкоўскага з артыкула “Культавыя камяні Беларусі”. Э. Ляўкоў, А. Карабанаў, Л. Дучыц, Э. Зайкоўскі, В. Вінакураў// Studia Mythologica slavica №3 -2000, C. 43-56.

Вось так… Даўно «люблю» я гэтых “гробакапателеў”  якія апошняе крадуць.

Некалькі цытатаў:
А. Кіркор (А. Киркор. Этнографический взгляд на Виленскую губ., С.180.): “У двары Юзэфова, у полі, пры в. Мэйры Лідзкага пав. на … каменю відаць адбітак чалавечае нагі”

Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі “Пра некаторыя вясковыя святыні Віленшчыны” // Куфэрак Віленшчыны, №1(3). 2001, С.23.: “Каля в.Мэйры Лідскага раёна знаходзіцца валун. апісаны яшчэ ў XIX ст. На валуне ёсць паглыбленне. вельмі падобнае на след чалавечай нагі (прытым не з пляскатай, а з «пад’ёмістай» ступнёй). Паглыбленне называюць «След Маткі Боскай». Побач з ім — падабенства меншага следу. Яшчэ адзін камень са «Следам Маткі Боскай» раней ляжаў і каля в.Дылева (Зайкоўскі, 1996).”

Аўтар Лаўрэш Леанід: http://pawet.livejournal.com/199611.html


Обсуждение


  • ...

    oreh 19 июня 2010 в 11:03

    Камень со следом ноги есть в деревне Бобры, около церкви. Недавно был там.


  • ...

    Павет 19 июня 2010 в 11:33

    Так, у Бабрах камень мы знайшлі ў 1999 г. http://pawet.net/library/history/city_district/towns/bobrystoyn/Камень-следавік_ў_в.Бабры.html


  • ...

    dinoeL 20 июня 2010 в 17:09

    так и думал, что его сперли, а то искать тоже пробовал... В бобрах лежит рядом с церковью, найти не проблема.


  • ...

    Den 21 июня 2010 в 14:46

    Подскажите где находится эта деревня (Бобры) и ориентировочно сколько км от Лиды. Любопытно посмотреть.


  • ...

    oreh 21 июня 2010 в 15:58

    Если не ошибаюсь, то около Голдово, в лесу.


  • ...

    aee 22 июня 2010 в 8:00

    Будда наследил намного больше!)) Да так - что никто не поверит что это следы обычного человека! Как минимум Бигфута (сасквоча)!!!)) Дя я на деревне шесть лет назад на слоистом плоском валуне, поставленном на три других, выбил зубилом полную пятерню! Вот уже мхом он покрылся.. лет через 20 ть найдут этот микродолмен и будут гадать!)))


  • ...

    Zadira 25 июня 2010 в 23:56

    Деревня Бобры находится в 28 км. от Лиды. На камне есть отпечаток очень похожий на стопу ноги. Но он не обязательно может быть женским. Мои родители из этой деревни. Не думаю, что кто-то 20 лет назад в этих краях занимался ерундою, типа долбить камень зубилом. Кстати в центре деревни растет дуб, говорят он ровесник церкви, это дерево будет более интереснее чем камень.


  • ...

    oreh 26 июня 2010 в 14:35

    Есть и дуб. Видел.


  • ...

    прохожий 29 июня 2010 в 15:18

    Многие слоистые граниты часто под действием мороза и влаги проникающей через трещины в верхних слоях - откалываються в иде круглых или продолговатых участков, которые при большом желании можно принять за след от ноги..


Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>