Выстава «Лялька як мастацтва»

23:55, 23 Октябрь 2013

251


Культура

Спакон веку нашыя продкі рабілі розных лялек, яны неслі сапраўдны сакральны сэнс — аберагалі чалавека. У наш час роля цацкі не менш значная. Гуляючы з лялькай зробленай сваімі рукамі, чалавек атрымоўвае нешта ўзамен — можа даверыць ёй свае таямніцы…

Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” адчыняе дзверы для новай выставы “Лялька як мастацтва”, дзе з’явяцца шматлікія вобразы традыцыйнай і аўтарскай лялькі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 25 кастрычніка(уваход вольны) па 10 снежня. Запрашаем усіх жадаючых і зацікаўленых наведаць нашу ўстанову. Экспазіцыя выставы будзе налічваць шматлікія работы шасці мінскіх аўтараў: Лугоўскай В.І., Гурко Л.Г.,Сасс Н.А., Вайніцкай О.В., Трушынай Т.Р і Шостак Е.Е. Падчас адкрыцця выставы будзе дадзены майстар-клас па беларускай ляльцы майстрыцай Трушынай Таццянай Рудольфаўнай, на якім кожны з прысутных зможа даведацца пра сакрэты майстэрства.

Запрашаем дзяцей і дарослых акунуцца ў мір лялечных забаў.

Цана білета 10 000

Даведкі па тэлефонах: 8 0154 526248, 529367, +37529 3092163, +37529 5838081

г. Ліда, вул. Савецкая,12.

афіша кукла


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>