Выстава велікодных паштовак ладзіцца ў Фарным Касцёле

15:57, 10 Март 2014

388


Калейдоскоп

11 сакавіка, у аўторак, у Лідскім фарным касцёле пачнецца выстава серыі паштовак “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”. Серыя была падрыхтавана маладымі беларускімі мастакамі і дызайнерамі пад патранажам каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. Паштоўкі створаны па матывам велікодных вершаў вядомых беларускіх паэтаў такіх як Я. Колас, Я. Купала, Р. Барадулін, Н. Арсеннева і інш. Гэтай акцыяй арганізатары хацелі б па-новаму паглядзець на Уваскрасенне Хрыстова і пашырыць цікавасць да паэзіі сярод беларусаў.

17 сакавіка, у апошні дзень выставы, пасля кожнай службы адбудзецца прэзентацыя выставы (нагадаем, што літургіі адбываюцца ў 09.00, 11.00, 13.00, 16.00, 19.00). Таксама будуць чытацца велікодныя вершы беларускіх паэтаў, якія былі выкарыстаны для стварэння серыі. Запрашаем усіх ахвотных. Уваход вольны.

PLAKAT3


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>