Як рэкламаваць культурніцкія падзеі і прадукты? — Разбіраем на жыццёвых прыкладах у Лідзе

12:22, 26 Февраль 2014

99


Культура

27 лютага кампанія «Будзьма беларусамі!» праводзіць адмысловае ток-шоў, прысвечанае пытанням рэкламы культурніцкіх падзей, праектаў і іншых «прадуктаў» у сацыякультурнай сферы.

Як сутыкаюцца дзейнасць традыцыйных установаў культуры і маркетызаванае мысленне сённяшняга грамадства? Ці хапае лідчанам інфармацыі пра культурніцкія падзеі, што праводзяцца ў горадзе? Якіх складанасцяў і памылак можна пазбегнуць усім гульцам на сённяшнім культурніцкім рынку? — гэтым і іншым, самым жывым і набалелым пытанням будзе прысвечаная сустрэча у Лідскім Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры ў чацвер, 27 лютага. Дадзенае офлайнавае ток-шоў стане часткай серыі дыскусійна-прэзентацыйных сустрэч, аб’яднаных агульнай ідэяй «Культура паляпшае жыццё!» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі

У размове прымуць удзел культурніцкія мэнэджары з г. Ліды і адмыслова запрошаныя госці: Крысціна Хомбак, арт-дырэктар бара «Куба», мэнаджар праектаў у парку атракцыёнаў (Гродна), і Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні «ЛогвінаЎ» (Менск).

Як рэкламаваць культурніцкія падзеі і прадукты? - Разбіраем на жыццёвых прыкладах у Лідзе

Запрашаюцца ўсе, зацікаўленыя ў развіцці культурніцкага жыцця свайго горада!

Месца правядзення: Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына», вул. Савецкая, 12.

Пачатак: 18:00
Уваход вольны.

//bizlida.by


Отзывов пока нет

Оставить комментарий

Все поля обязательны для заполнения.

Вы можете использовать HTML теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>